Вобраз Максіма Багдановіча у лірычных творах

Пацвярджэнне ідэі бяссмерця паэта знаходзім у многіх вершах. Сапраўды, сам толькі факт столькай колькасці вершаў-прысвячэнняў М. Багдановічу ужо з’яўляецця адным з доказаў таго, што памяць аб ім жыве. Іншага бяссмерця чалавецтва пакуль яшчэ не вынайшла.

Даволі часта сустракаюцца ў вершах згадкі пра вочы М. Багдановіча, чамусьці ім надаецца значная ўвага. Чаму такая пільная ўвага да вачэй? Магчыма, таму, што яны люстэрка душы, а душа ў Максіма Багдановіча была незвычайная, пра што сведчыць усё яго жыццё.

Пры аналізе вобраза паэта нельга абысці ўвагай такі яскравы мастацкі сродак, як параўнанне. Такім чынам, паэт параўноўваецца з анёлам, зоркай – гэта падкрэслівае яго недасягальгасць, незвычайнасць; параўнанне з пралескай, зганнікам – крохкасць, уязвімасць, далікатнасць, а ў выпадку параўнання з коннікам Пагоні якраз наадварот падкрэсліваюцца мужныя, ваяўнічыя рысы.

Ды лепш за ўсё пра спробу неяк канкрэтызаваць адным словам вобраз Макісма Багдановіча сказаў М. Федзюковіч у вершы “Веліч Максіма”: “Максімаву веліч мусова // нам словам адзначыць – якім? // Ды слоўнік бяссільны, бо слова // Няма адпаведнага ў ім”.