Вобраз Максіма Багдановіча у лірычных творах

Тыпы твораў

Як вядома, М. Багдановіч актыўна ўводзіў ў беларускую паэзію розныя цвёрдыя формы верша і прапагандаваў гэта ў сваіх артыкулах. Вось і паэты, якія прысвячалі яму свае творы, магчыма, у памяць аб яго важнай справе напісалі іх у формах:

- трыялетаў – калі верш складаецца з 8 радкоў, у якіх 1-ы, 4-ы і 7-ы паўтараюцца (С. Кавалёў, М. Пазнякоў, Я. Сіпакоў, С. Шушкевіч),

- санетаў – вершаў з 14 радкоў(У. Жылка, С. Шушкевіч, П. Надольскі)

акравершаў – калі з пачатковых літар кожнага радка па вертыкамі атрымоўваецца пэўнае слова, напрыклад, імя або прозвішча паэта

Цікава, што творчыя запаветы Максіма Багдановіча ўвасобіліся такім чынам у вершах яго памяці.

Ты клікаў светлую зару,
У край бацькоўскі закаханы.
Хоць смерць была наканвана –
Ты клікаў светлую зару.
І хоць пайшоў ад нас зарана,
Твае памкненні не памруць –
Ты клікаў светлую зару,
У край бацькоўскі закаханы.

М. Пазнякоў Прыклад акраверша:

Больш за ўсё люблю паэта –
Аўтара “Пагоні”.
Гора здраднікам, каторых
Даганяюць коні!
Ах вы коні, гром з маланкай!
Не стрымаць Пагоні…
О, нясіце волю, радасць.
Віцязі, Краіне,
І няхай пад мечам здрада
Чорная загіне!